Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.02.2023

Конкурс для сяброў народнага мастацтва прайшоў у Іўeўcкiм цэнтры культуры i вольнага часу

Раённы агляда фальклора «Жывой крыніцы галасы» прайшоў 19 лютага ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Пры ўваходзе на другі паверх гасцей сустракала выстаўка традыцыйных рамёстваў Іўеўшчыны аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе.  Добры настрой пачынаўся з агляду відэазапісу калядных абрадаў з аг.Лаздуны1 (абрад калядаванне “Прыйшлі Каляды, усе людзі рады!” ў выкананні дзіцячага фальклорнага ансамбля “Жавароначкі”) і з в.Бакшты (абрад “Гулянне ката” у выкананні фальклорнага ансамбля “Крынічка”).  Калі вы не ведаеце, дзе чэрпаць духоўнасць і ўнутраную сілу, то пачніце сябраваць з народным мастацтвам, зазірніце ў невычэрпную крыніцу народнай мудрасці, багатую скарбонку народнага жыцця.  Выпрабавалі на сабе, пусціўшыся ў народныя танцы, гульні, карагоды.  Але тым, хто быў у гэты дзень на сцэне, прыйшлося не толькі пагуляць, але і пахвалявацца, бо для іх «Жывой крыніцы галасы»- сапраўдны конкурс, а значыць, спаборніцтва. Працавала журы: Ірына Мечыславаўна Грынкевіч – галоўны спецыяліст сектара культуры Іўеўскага райваканкама. Старшыня журы; Ірына Генадзьеўна Гуртавая – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; Лілія Францаўна Кішкель - загадчык аддзела метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Удзельнікі дзіцячых клубных фарміраванняў сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі прапанавалі фальклорную праграму “Купалінка”.  Дзіцячы фальклорны ансамбль фальклорнага ансамбля “Вечарніца” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу - урывак з абрада “Юр’еўскі карагод”.  Беларускія народныя песні выконвалі дзяўчаты з трыа аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1  Прысутныя весяліліся і танцавалі разам з фальклорнай групай сектара культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды.  Чыталі вершы таленавітыя людзі, якія прадстаўлялі сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.  Абрад “Калядаванне” праводзіў фальклорны ансамбль “Жытніца” з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі. Пакараў публіку вяселымі песнямі і танцамі жаночы вакальны ансамбль “Крынічка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы.  У самае неба неслася песня артыстаў з аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі. Яны прапанавалі фальклорную праграму “Ноч на Яна”.  Ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны выступаў з фальклорнай праграмай “Гуляю я”.  Пераканаліся, што захавалася ў нас любоў да народных песень, танцаў, гульняў, жартаў. Ірына Халява.  Фота Станіслава Зянкевіча. Больше фото