11.05.2020
Юбілей Вялікай Перамогі
9 мая 2020 года ў скверы г.Іўе праведзены мітынг «Была вясна – вясна Перамогі», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Адкрыў мітынг старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак, які аздначыў: “Пакуль мы памятаем пра подзвігі дзядоў і прадзедаў, нікому не ўдасца перапісаць гісторыю. Наш святы абавязак - зберагчы кожную старонку гісторыі вялікай вайны для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў”.
У выкананні творчага калектыву Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна”, якая дала магчымасць перажыць трывожныя хвіліны пачатку вайны, фашысцкай агрэсіі і адчуць вялікую радасць доўгачаканай Перамогі.
У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў Іўеўшчыны. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых ў вайне і ўсклалі кветкі да помнікаў.