Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.11.2022

Гульня-падарожжа “У падводным свеце”

11 лістапада ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Юныя эколагі” пад назвай гульня-падарожжа “У падводным свеце”. Удзельнікі аб’яднання здзейснілі захапляльнае падарожжа ў загадкавы і таямнічы падводны свет. Дзеці даведаліся, колькі нязведаных таямніц захоўваюць акіянскія глыбіні, хто засяляе іх, як выглядаюць і як жывуць насельнікі марскіх прастораў, пазнаёміліся з рыбай пад назвай вудзільшчык, рыбай-кропляй, марскім нетапірам і іншымі. Пасля ўдзельнікі аб’яднання актыўна адказвалі на пытанні міні-віктарыны “Хто паўзе па дне марскім?”.  У канцы мерапрыемства бібліятэкар прадставіла прысутным падборку кніг аб падводным свеце.