Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.03.2023

Гудуць званы Хатыні…

Попел Хатынi да цяперашняга часу стукае ў сэрца кожнага беларуса. 22 сакавіка 1943 года нацысцкія карнікі спалілі вёску разам з усімі яе жыхарамі. Гэта адна з крывавых старонак гітлераўскага генацыду ў нашай краіне. Ужо вырасла тры пакаленні, для якіх Хатынь – гэта сімвал, народны помнік гераізму, выпрабаванняў і смутку. Да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п.Юрацішкі правяла на базе мясцовай школы адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кола сяброў” – хранограф “Гудуць званы Хатыні”. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра падзеі, якія адбываліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 года пагадзінна, падзяліліся меркаваннямі, што значыць Хатынь для кожнага з іх. Дзеці вывучылі на памяць урыўкі з паэмы “Званы Хатыні” калмыцкага пісьменніка Міхаіла Хонінава і прачыталі іх вельмі выразна і эмацыянальна. У класе было ціха-ціха, калі глядзелі відэа пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры, прадстаўленай на выставе “Я помню! Хатынь 1943”.