Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.03.2023

Гістарычнае падарожжа “Зямля пад белымі крыламі”

25 сакавіка ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “PRO-кнігі”. У рамках агульнаадукацыйнага абласнога праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” бібліятэкар падрыхтавала гістарычнае падарожжа “Зямля пад белымі крыламі”. Пачалося мерапрыемства з гутаркі пра вялікую і малую Радзіму, пра наш народ і яго гісторыю, пра беларускіх аўтараў, якія прысвячалі свае творы роднаму краю. У ходзе пасяджэння дзеці даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў Навума Гальпяровіча і Уладзіміра Карызны, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілеі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творамі юбіляраў, прадстаўленымі на кніжнай выставе, праслухалі ўрывак «Бацька гарадоў беларускіх» (паводле твору Н.Гальпяровіча), даведаліся пра значэнне новых для іх беларускіх слоў (выспа, дойлід, строма і інш.), чыталі і абмяркоўвалі вершы Навума Гальпяровіча і Уладзіміра Карызны, прысвечаныя тэме Радзімы.