Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.09.2024

Ганарымся роднай Беларуссю!

Фарміраванне духоўнасці і патрыятызму падрастаючага пакалення немагчыма без ведання гісторыі і культуры свайго народа, адчування сябе яго часткай. Любоў і павагу да Радзімы, беларускай мовы, роднай прыроды патрэбна выхоўваць з маленства. Да Дня народнага адзінства супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі правяла квэст-гульню “Ганарымся роднай Беларуссю!” з вучнямі 3 класа мясцовай школы. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення і сімвалічнае значэнне Дня народнага адзінства, растлумачыла, што значыць слова “квэст” (у перакладзе з англійскай мовы абазначае “пошук”) і пазнаёміла з умовамі правядзення гульні. З задавальненнем і цікаўнасцю дзеці выконвалі заданні квэста, якія паглыбілі іх веды пра Радзіму: “Беларусь – мая дзяржава”, “Знакамітыя асобы Беларусі”, “Раслінны свет”, “Жывёлы”, “Этнаграфічны куточак” і “Часопісны прыпынак”. За кожны правільны адказ вучні атрымлівалі пазл мазаікі, з якой напрыканцы гульні атрымалася карта Рэспублікі Беларусь.