Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.10.2021

Этна-праграма “Матулін ручнік”

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося пасяджэнне клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца” і дзіцячага клуба “Крынічка”. Праведзена этна-праграма “Матулін ручнік”, прысвечаная Дню маці. Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення ручніка, жыццём і традыцыямі беларускіх сем’яў, з абрадамі і святамі, у якіх ручнік іграў ключавую ролю, даведаліся пра асаблівасці традыцыйнай беларускай вышыўкі. А таксама палюбаваліся прыгажосцю вышытых ручнікоў, створаных рукамі народных майстрыц раёна.