29.09.2022
Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь
23 верасня супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі ў межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” і раённага конкурсу на лепшае краязнаўчае мерапрыемства “Аб мінулым – для будучыні” правяла гульню-падарожжа “Сцяжынкамі малой радзімы”. Асноўным колерам для “малявання” роднага краю быў абраны зялёны.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар гутарыла з дзецьмі пра малую радзіму, пра яе гісторыю і мясцовыя архітэктурныя помнікі, пра неафіцыйныя сімвалы нашай краіны (бульба, валошкі, зубры і інш.).
З вялікім задавальненнем і цікавасцю юныя падарожнікі выконвалі заданні конкурсаў: “Зялёная аптэка”, “Свет жывёлаў”, “Свет раслінаў”, разгадвалі філворды, рэбусы, загадкі, прымалі ўдзел у гульнях “Бульбачка” і “Складзі слова”.
На працягу падарожжа ўсе ўдзельнікі не толькі паказалі добрыя веды аб сваёй малой радзіме, аб нашым цудоўным Іўеўскім крае, аб яго раслінным і жывёльным свеце, але і даведаліся шмат цікавага, атрымалі мора пазітыўных эмоцый.