13.07.2020
Александрыя сабрала сяброў на рэспубліканскае свята
11-12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбылося рэспубліканскае свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»).
На беразе Дняпра зноў разгарнуліся канцэртныя пляцоўкі і гандлёвыя рады. Сюды прыязджаюць беларусы з розных куткоў сваёй радзімы, звычайна шмат замежных гасцей. Ужо каторы год запар ў свяце ўдзельнічаюць іўеўчане.
Сёлета на свяце працавала выстаўка-продаж вырабаў народных промыслаў і сувеніраў майстроў народнай творчасці Іўеўшчыны. Адбыліся творчыя майстар-класы народных майстроў Ірыны Смірновай і Юзэфы Старасцінай.