Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.11.2022

Акцыя як сродак папулярызацыі дзейнасці бібліятэк

28 кастрычніка для супрацоўнікаў бібліятэк-філіялаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” работнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці была праведзена школа спецыяліста “Акцыя як сродак папулярызацыі дзейнасці бібліятэк”. Прысутных пазнаёмілі з асноўнымі відамі акцый, метадамі іх стварэння і правядзення. Завяршылася школа спецыяліста праглядам і абмеркаваннем відэароліка “З вопыту работы”, у якім дэманстраваліся матэрыялы пра лепшыя акцыі, праведзеныя супрацоўнікамі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, і перадавы вопыт беларускіх і расійскіх калег у арганізацыі бібліятэчных акцый.