02.11.2022
Акцыя як сродак папулярызацыі дзейнасці бібліятэк
28 кастрычніка для супрацоўнікаў бібліятэк-філіялаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” работнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці была праведзена школа спецыяліста “Акцыя як сродак папулярызацыі дзейнасці бібліятэк”.
Прысутных пазнаёмілі з асноўнымі відамі акцый, метадамі іх стварэння і правядзення.
Завяршылася школа спецыяліста праглядам і абмеркаваннем відэароліка “З вопыту работы”, у якім дэманстраваліся матэрыялы пра лепшыя акцыі, праведзеныя супрацоўнікамі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, і перадавы вопыт беларускіх і расійскіх калег у арганізацыі бібліятэчных акцый.