Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.01.2024

Ад БССР да Рэспублікі Беларусь

1 студзеня 2024 года споўнілася 105 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР – гэта цэлая эпоха ў гісторыі Беларусі, якая праіснавала амаль усё ХХ-е стагоддзе і стала фундаментам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Да гэтай значнай падзеі ў Іўеўскай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстава пад назвай “Ад БССР да Рэспублікі Беларусь”. Увазе чытачоў  прадстаўлены выданні, якія расказваюць аб працэсе станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, асноўных эканамічных, сацыяльных, культурных і гістарычных працэсах, аб людзях, якія аддана служылі свайму народу, сваёй Айчыне.