Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.03.2026

Абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся ХХІХ абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Фестываль сабраў 12 творчых калектываў з розных куткоў Гродзеншчыны, які прысвяцілі 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Году беларускай жанчыны. Гэты фестываль традыцыйна аб’ядноўвае людзей, для якіх песня — гэта жыццё, а творчасць — невычэрпная крыніца сіл. За кожным выступленнем стаіць вялікі жыццёвы шлях, вернасць традыцыям і, вядома ж, маладосць душы. Гэта яшчэ адно пацверджанне, што ўзрост — гэта толькі лічба ў пашпарце, калі сэрца напоўнена мелодыяй, а позірк скіраваны ў будучыню.