Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.06.2023

“12 месяцаў для чытання”: чэрвень

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цёплая, як матуліна пяшчота! Родная мова – важны сімвал культуры, які нічым не замяніць. Гэта багацце, зберагчы якое – задача кожнага чалавека. У межах выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання”, які рэалізуецца ў бібліятэцы-філіяле аг.Геранёны, чэрвеньскую кніжную выставу было вырашана прысвяціць беларускай літаратуры. Да ўвагі чытачоў прапануюцца мастацкія творы айчынных класічных і сучасных аўтараў, а таксама замежная літаратура на беларускай мове.