Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Звязаныя адным краем: Іван Карэнда і Галіна Нічыпаровіч

01.04.2025
Звязаныя адным краем: Іван Карэнда і Галіна Нічыпаровіч
Да Сусветнага дня паэзіі было прымеркавана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”, прысвечанае паэтам-землякам Івану Карэндзе і Галіне Нічыпаровіч, – паэтычнае знаёмства “Звязаныя адным краем”. У 2025 годзе мы адзначаем 75-годдзе з дня нараджэння гэтых таленавітых майстроў паэтычнага слова, якімі ганарыцца Іўеўшчына. 

Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццёвымі і творчымі лёсамі І. Карэнды і Г. Нічыпаровіч, з выставай аўтарскіх выданняў, з выдавецкімі работамі бібліятэкі па творчасці паэтаў-юбіляраў, чыталі і абмяркоўвалі іх вершы. На сустрэчы гучалі не толькі творы мінулых гадоў, а таксама апошнія, што друкаваліся ў перыядычных выданнях.

Знаёмства з творчасцю літаратараў-землякоў дазваляе нам далучыцца да культуры малой радзімы,  выказаць ім словы падзякі за талент, за творчую спадчыну.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2025.