Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Жыць і памятаць… У стоневіцкім лесе на месцы расстрэлу яўрэяў адбыўся жалобны мітынг

14.05.2024
Кожны год 12 мая  прадстаўнікі Іўеўскай раённай улады, лідары грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі працоўных калектываў спяшаюцца сюды, каб пакланіцца памяці сваіх землякоў, каб яшчэ раз сказаць усяму свету, што памяць – гэта тая магутная сіла, дзякуючы якой мы сёння жывём у міры і згодзе, дзякуючы якой мы перадольваем усе цяжкасці і нягоды на сваім шляху і рухаемся наперад. 

Сёлета ушанаванне памяці бязвінных ахвяраў фашызму, якія ўвайшлі ў спіс 6 мільёнаў ахваряў Халакоста, пачалося з адкрыцця інфармацыйнай дошкі Памяці іўеўскіх яўрэяў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Права яе адкрыць было прадастаўлена старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Аляксандравічу Хвасько і намесніку старшыні Іўеўскага райвыканкама Лідзіі Вайцехаўне Носуль. Затым удзельнікі мітынгу “Жыві і помні” прайшлі дарогай, па якой ступалі ногі  нашых землякоў да месца развітання з жыццём… 

-12 мая 1942 года роўна 78 гадоў назад тут, ва ўрочышчы Стоневічы, у цёплы вясновы дзень былі расстраляны 2524 жанчын, старых і дзяцей, – сказаў выступаючы перад удзельнікамі мітынгу А. Хвасько. – Сама думка аб магчымасці такога масштабнага знішэння людзей не ўкладваецца ў свядомасці, глыбока ўзрушвае і раніць душу. Выступаючы падкрэсліў, што мы ўсе разам павінны зрабіць усё, каб не з’яўляліся на зямлі такія брацкія магілы. Няхай ўсе людзі, незалежна ад іх нацыянальнасці, будуць шчаслівымі і спакойнымі на сваёй зямлі, няхай у сем’ях будзе цёпла і ўтульна, а жыццё ідзе сваім звычайным шэрагам. 

Вядучая мітынгу Вольга Аўдзевіч зачытала тэлеграму ад нашай зямлячкі, кіраўніка міжнароднага праекта “Карані” Тамары Майсееўны Барадач. Там гаворыцца: “Сёння, 12 мая, дзень вялікай бяды нашага маленькага Іўя. Я запальваю свечку памяці ў сябе дома ў сярэдняземнаморскай Нетаніі, як многія нашчадкі іўеўскіх яўрэяў, якія жывць у розных кутках зямнога шара. Яшчэ адзін май! Без старых і дзяцей, без родных і блізкіх, праросшых высокімі дрэвамі ў стоневіцкім лесе! Вельмі балюча! Гэты год цяжкі яшчэ і агульначалавечай бядой-пандэміяй. Я ўдзячна вам, дарагія землякі, за захванне памяці, за дастойнае ўтрыманне ў належным парадку святога месца гібелі яўрэяў. Няма магчымасці быць сёння побач з вамі, але ў думках мы разам! Пакланіцеся за нас бязвінным ахвярам вайны! Няхай ніколі больш і ні дзе гэта не паўтарыцца!”. 

Удзельнікі мітынгу на хвіліну застылі ў жалі перад памяццю нявінна растраляных ахвяр фашысцкага генацыду і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу.      

Ірына Бутурля 
«ІК»

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.