Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх
17.05.2025
У Год народнага адзінства ўсіх жыхароў Жамыслаўскай зямлі яднае любоў да багатай і непаўторнай гісторыі сваіх мясцін.
Дакрануцца да вытокаў гісторыі Жамыслаўскага краю запрашаем 22 мая 2021 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава - паркавага комплексу.
У праграме:
- урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;
- квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;
- канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры
Іўеўскага раёна;
- дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;
- канцэртна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўскім парку”.
Упершыню на фэсце выступіць рыцарскі клуб “Залаты леў” з г.Ліда. Гледачы стануць удзельнікамі гістарычна-тэатралізаванага прадстаўлення “Пасвячэнне ў рыцары”.
На працягу свята працуюць: інтэрактыўная пляцоўка “Дрэвы-экзоты”; атракцыёны; гандлёвыя палаткі; майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, літаратуры; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; бяспройгрышная латарэя.
У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і поні, адведаць духмянай юшкі і апетытных шашлыкоў.
Аркамітэт