Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх
22.05.2025
Вабяць сваей прыгажосцю мясціны ў Жамыслаўлі. Вялікі ўклад у росквіт Жамыслаўльскай зямлі ўнёс знакаміты род Умястоўскіх, які жыў і працаваў тут у 18-19 стагоддзях.
25 мая 2024 года запрашаем на фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17:00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.
У праграме:
- тэатралізаванае шэсце “Фэст збірае гасцей”;
- акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;
- квэст “Дрэвы-экзоты парка Умястоўскіх”
- канцэртныя выступленні творчых калектываў ўстаноў культуры Іўеўскага і Ашмянскага раёнаў;
- канцэрт “Девушка с аккордеоном” Кацярыны Леўдаровіч;
- эстрадны канцэрт “Мелодыі Жамыслаўльскага парку”;
- святочнае фаер-шоу
На працягу свята працуюць: выстаўка “З гісторыі фэста", атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя. У вас будзе магчымасць пакатацца на поні і адведаць духмянай юшкі.
Аркамітэт