Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Хвілінка пісьменніка “Прыгоды на ўсе часы”: да юбілею П. Місько

02.04.2024
Хвілінка пісьменніка “Прыгоды на ўсе часы”: да юбілею П. Місько
 У сакавіку сапраўднаму мастаку слова, аднаму з самых любімых у дзяцей беларускіх аўтараў Паўлу Місько споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння.

Да юбілею П. Місько ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшла хвілінка пісьменніка “Прыгоды на ўсе часы”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 6 класа з класным кіраўніком Мінаевай Г. С. Пачалася хвілінка пісьменніка са знаёмства з творчасцю Паўла Андрэевіча, якая прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі, п’есамі. Яго кнігі вучаць спагадзе, сяброўству, справядлівасці, узаемадапамозе, дапамагаюць пазнаць свет дабрыні і прыгажосці.

Бібліятэкар падрабязна пазнаёміла прысутных з дзіцячымі творамі П. Місько, якія ёсць у бібліятэцы: “Эрпіды на планеце Зямля”, “Прыгоды Бульбобаў”, “Грот афаліны”, “Прыйдзі, дзень-залацень!”, і парэкамендавала іх да чытання.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.