Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Хто такі Пётра Просты?

30.01.2025
Хто такі Пётра Просты?
У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” – літаратурнае знаёмства “Хто такі Пётра Просты?”. Мерапрыемства лазділася з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння Ільдэфонса Бобіча (22.01.1890 г. – 28.04.1944 г.) – былога святара Іўеўскага касцёла, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, выдаўца, педагога. У пачатку ХХ стагоддзя ён атрымаў вядомасць як беларускі пісьменнік, які друкаваў свае празаічныя творы пад псеўданімам Пётра Просты.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі і абмяркоўвалі мастацкія творы І.Бобіча, яго “Нядзельныя Евангеллі і навукі”, пазнаёміліся з дагэтуль неапублікаванай “Гісторыяй Івейскай парафіі”.

Напрыканцы літаратурнага знаёмства прысутныя паглядзелі відэафільм “Вядомы і невядомы Ільдэфонс Бобіч”, а таксама відэазапіс спектакля “Свякроўка” па аднайменнай п’есе Пётры Простага.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2025.