Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вырабы майстроў іўеўшчыны на абласной мастацкай выстаўцы “Жыве ў спадчыне душа паэтаў”

24.05.2024
Вырабы майстроў іўеўшчыны на абласной мастацкай выстаўцы “Жыве ў спадчыне душа паэтаў”
19 мая 2022 года ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адкрылася мастацкая выстаўка “Жыве ў спадчыне душа паэтаў”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

На выстаўцы прадстаўлены лепшыя творчыя набыткі сучасных майстроў і мастакоў, дзіцячыя тэматычныя малюнкі, вытанчаныя выцінанкі, вышыўка. Многія работы створаны паводле літаратурных твораў знакамітых беларускіх класікаў.

Вырабы з саломы Смірновай Ірыны Рэгінальдаўны (г.Іўе), Старасцінай Юзэфы Эдвардаўны (аг.Геранёны), плоская фларыстыка Пуйдак Ганны Іванаўны (аг.Геранёны), і выцінанка Андрыянавай Алесі Вячаславаўны (г.Іўе) будуць дэманстравацца на выстаўцы да 29 ліпеня 2022 года.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.