Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віншуем з прысваеннем ганаровага звання “народны майстар Рэспублікі Беларусь”

21.12.2024
Віншуем з прысваеннем ганаровага звання “народны майстар Рэспублікі Беларусь”
Віншуем з прысваеннем ганаровага звання “народны майстар Рэспублікі Беларусь” Чурэйна Веру Паўлаўну, майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Вера Паўлаўна працуе ў сферы культуры з 1992 года, з 1993 года займаецца саломапляценнем. З 2011 года Чурэйна В.П. з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. У 2012 г. Чурэйна В.П. стала Лаўрэатам прэміі Іўеўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”, у 2018 г. - Лаўрэатам прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “Народны майстар”.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.