Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віктарына-падарожжа “Вобразы мілыя роднага краю”

11.11.2024
Віктарына-падарожжа “Вобразы мілыя роднага краю”
У пачатку лістапада наша краіна святкавала 140-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
У рамках Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне ў бібліятэцы-філіяле аг.Трабы прайшла віктарына-падарожжа па творах пісьменніка “Вобразы мілыя роднага краю”.

Першы тур быў прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Я.Коласа, другі –  прозе і казкам. У трэцім туры дзеці чыталі вершы песняра, са слоў складвалі вершаваныя радкі і назвы твораў, называлі значэнне слоў па раздрукоўках з малюнкамі. Усе ўдзельнікі паказалі добрае веданне творчасці пісьменніка.

Творы Якуба Коласа маюць вялікае выхаваўчае значэнне для чытачоў, асабліва для падрастаючага пакалення, вучаць любіць Радзіму, берагчы прыроду, паважаць людзей і шанаваць роднае слова – нашу беларускую мову.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Сэрца пакідаю вам”.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.