Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Тыдзень традыцыйнай культуры Іўеўшчыны

03.06.2025
Тыдзень традыцыйнай культуры Іўеўшчыны
2 чэрвеня 2025 года на наберажнай города Іўе  ў рамках адкрыцця тыдня традыцыйнай культуры Іўеўшчыны прайшла этнапраграма “Ад даўніны да нашых дзён”. 
     
Падчас мерапрыемства адбылося дэфіле каллекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лесу” ўдзельнікамі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг. Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і дэфіле у народных касцюмах з саламянымі шляпамі  аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
    
Святочны настрой стварылі ансамбль народнай музыкі  “Вечарынка” філіяла аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Прайшоў майстар-клас побытавых танцаў “Танцуем па даўнейшаму”.  
    
На працягу этнапраграмы працавалі выстаўка майстроў народнай творчасці Іўеўскага раёна “Хвала і гонар вашаму ўмельству” і майстар-класы па традыцыйных рамёствах (ткацтва паясоў, выцінанка, саломапляценне, лозапляценне, вышыўка, беларуская лялька).

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2025.