Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

свята “Купальскі карагод”

08.07.2025
свята “Купальскі карагод”
6 ліпеня 2025 года ў 20:00 гадзін у вёсцы  Мікалаева каля ракі Нёман творчым калектывам філіяла аг.Лелюкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена брэндавае  свята “Купальскі карагод”.              
     
Гасцей свята прывітаў  старшынёй Лелюкінскага    сельвыканкама Алешчык Станіслаў Станіслававіч.
     
Моладзь, дзеці, людзі сталага ўзросту з вялікім задавальненнем частаваліся духмяным «лелюкінскім купальскім караваем». 
      
Усе жадаючыя прынялі ўдзел у гульнях і забавах, вадзілі карагоды вакол купальскага вогнішча, варажылі на вянках, шукалі папараць-кветку.
      
Святочны купальскі настрой стваралі салісты і выканаўцы філіяла аг.Субботнікі, аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Цікавае купальскае тэатралізаванае прадстаўленне прапанавалі гледачам ўдзельнікі народнага драматычнага калектыва філіяла аг.Трабы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
      
У 22:00г. дыджэй “Andrej_waef” з горада Масты запрасіў усіх на пенна-лазерную дыскатэку а фаер калектыў “Flame of life” з горада Мінск на яркае фаер шоў.
      
На працягу свята працавалі аттракцыёны, танцавальная пляцоўка, гандлёвыя палаткі з попкорнам і салодкай ватай.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2025.