Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Родная мова – матчына мова

25.02.2025
Родная мова – матчына мова
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова. У гэты дзень супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Геранёны запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну роднай мовы. 

Падчас мерапрыемства дзеці з цікавасцю перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні віктарыны,  паўдзельнічалі ў гульнях: “Словаведы”, “Праўда ці не”, “Растлумач” і г.д. 

Завяршылася сустрэча знаёмствам з новымі паступленнямі беларускай дзіцячай літаратуры.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2025.