Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ПРАЕКТ “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь!”. Гістарычны экскурс “Я родам ні з дзяцінства – з вайны”. (чорны колер)

27.05.2024
ПРАЕКТ “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь!”. Гістарычны экскурс “Я родам ні з дзяцінства – з вайны”. (чорны колер)
Да Года гістарычнай памяці і ў межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” удзельнікі праекта, вучні 5 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы, сабраліся на чарговы ўрок “малявання” чорным колерам “Я родам ні з дзяцінства – з вайны” ў Іўеўскую раённую бібліятэку. На гэты раз размова ішла пра чорную, трагічную старонку гісторыі Іўеўшчыны, пра лёсы дзяцей вайны, пра гісторыю стварэння Іўеўскага сіроцкага дзіцячага дома. 

Падчас творчай імпрэзы дзеці мелі магчымасць перажыць разам з героямі інсцэніроўкі самыя асноўныя, самыя трагічныя моманты вайны, якія назаўжды змянілі лёсы дзяцей. Намеснікам дырэктара, Віктаравай А.В. была праведзена прэзентацыя кнігі “Я родом не из детства – из войны…: история Ивьевского сиротского детского дома”.

Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца памяць аб трагічных падзеях вайны... Наш святы абавязак –заўсёды памятаць аб гэтым і перадаваць напамін пра вайну нашым дзецям, каб гэта ніколі не магло паўтарыцца. 
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.