Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Праект “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь”: чорны колер вайны

10.05.2024
Праект “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь”: чорны колер вайны
Да Года гістарычнай памяці, Дня Перамогі і ў межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” супрацоўнік Лаздунскай бібліятэкі сумесна з работнікамі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы і вучнямі мясцовай школы 6 мая правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “І няхай пакаленні памятаюць!”. Для “малявання” ваенных падзей бібліятэкар выбрала чорны колер – колер памяці пра загінуўшых, пра спаленыя вёскі, пра генацыд нашага народа… .

Падчас творчай імпрэзы гледачы мелі магчымасць перажыць разам з героямі інсцэніровак самыя асноўныя, самыя трагічныя моманты вайны, якія назаўжды змянілі лёсы дзясяткаў мільёнаў чалавек. Не абмінулі жахі вайны і жыхароў вёскі Лаздуны.
Алена Іванаўна Пляхіна, работнік бібліятэкі-філіяла аг. Лаздуны І, падрыхтавала кніжную экспазіцыю “Памятаем”, а таксама вельмі цікава расказала пра землякоў-ветэранаў, пра барацьбу з ворагам на тэрыторыі малой радзімы.

Асаблівую атмасферу ўрачыстасці і светлага смутку надалі мерапрыемству вершы і песні ваенных гадоў у выкананні вучняў Бобравіцкай школы і супрацоўнікаў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны І.

Літаратурна-музычная кампазіцыя нікога не пакінула абыякавым. Да апошняй хвіліны ўсе гледачы, нават маленькія дзеці, не маглі адвесці вачэй ад сцэны, уражаныя прадстаўленнем.

Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца памяць аб трагічных падзеях вайны... . Наш святы абавязак – памятаць заўсёды і перадаваць успаміны пра вайну нашым дзецям. Памятаць для таго, каб гэта не магло паўтарыцца.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.