Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

“Паэтычныя лекі ад бібліятэкі”

13.04.2024
“Паэтычныя лекі ад бібліятэкі”
 Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы ладзілася ў форме вечара паэтычнага чытання пад назвай “Паэтычныя лекі ад бібліятэкі”.

Падчас мерапрыемства гучалі цудоўныя лірычныя радкі майстроў мастацкага слова Іўеўшчыны: Мырыі Бакуновіч, Алега Ігліцкага, Яўгена Карпуця, Івана Карэнды, Антона Піліпчыка, Кастуся Сіневіча, Алены Смалянічэнка, Леаніда Трафімчыка, Яніны Халявы і іншых паэтаў-землякоў. Асноўная тэма іх твораў – гэта любоў да сваёй радзімы, да кутка, дзе яны нарадзіліся і выраслі.

Вершы гучалі з вуснаў як бібліятэкараў, так і ўдзельнікаў мерапрыемства. Прысутныя падкрэслілі, што калі чытаеш паэтычныя радкі  нашых паэтаў-землякоў, то адпачываеш душой. Іх вершы напоўнены шчырасцю, цеплынёй, душэўнасцю, глыбокімі ўнутранымі перажываннямі.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава пад назвай “Сузор’е талентаў Іўеўшчыны”, на якой былі прадстаўлены зборнікі вершаў паэтаў-землякоў.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.