Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Не згасне зорка беларускай зямлі

07.12.2024
Не згасне зорка беларускай зямлі
 9 снежня 2021 г. спаўняецца 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Да гэтай даты супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі Грышукевіч Ж.І. сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Юрацішкоўскай СШ Сілюк Н.У. правялі музычна-паэтычную гасцёўню “Не згасне зорка беларускай зямлі”.

Актыўны ўдзел у рабоце гасцёўні прынялі вучні 10 класа. Сушынская Юля падрыхтавала інфармацыйнае паведамленне пра дзіцячыя гады Максіма Багдановіча, пра юнацкія гады і вучобу расказала Бальцэвіч Ганна, з творчым шляхам пісьменніка пазнаёміла прысутных Жыжыч Аляксандра. Паведамленні атрымаліся вельмі цікавымі і пазнавальнымі. Знаёмства з жыццём і творчасцю М. Багдановіча суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі. Творча падышла да мерапрыемства Лежневіч Ангеліна. Яна падрыхтавала цікавую гульню па творчасці паэта і цудоўна яе аформіла.

Бібліятэкар парэкамендавала вучням да чытання творы пісьменніка і кнігі пра яго жыццёвы і творчы лёс, прадстаўленыя на выставе “Цвяток радзімы васілька”.

На працягу мепрапрыемства гучалі вершы і песні на словы М. Багдановіча: “Завіруха”, “Зорка Венера”, “Ноч”, “Слуцкія ткачыхі”, “Лявоніха”, “Зімой”, “На чужыне” і іншыя, якія стваралі атмасферу тонкага псіхалагізму і задушэўнай лірычнасці.

Напрыканцы імпрэзы бібліятэкар прапанавала вучням прыняць удзел у літаратурна-пазнавальнай віктарыне, прысвечанай М. Багдановічу. Варта адзначыць, што дзеці добрасумленна папрацавалі і адказы былі правільныя і поўныя.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.