Наша хата майстрамі багата
06.08.2025
Прыгажосць народнага мастацтва прадэманстравала Іўеўчанам этна-вечарынка “Наша хата майстрамі багата”. Мерапрыемства прайшло 2 жніўня на пляцоўцы каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў рамках праекта “Свята кожны дзень”.
Наведвальнікі атрымалі задавальненне ад цікавых майстар-класаў народных майстроў і ўмельцаў, прыгожых песен, вяселых танцаў і забаў.