На Купала сонца грала
12.07.2025
У разгар лета ў Беларусі адзначаецца Купалле – адно з самых
старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
На беразе Нёмана ў в.Мікалаева, а таксама ў аг.Лаздуны1,
аг.Морына, в.Бакшты аддзеламі і сектарамі ДУК “Іўеўскі цэнтр
культуры і вольнага часу” праведзены святы “Купальскі карагод”,
“Папараць-кветкі чароўны колер”, “На Купала сонца грала”, “Купалле”.
Удзельнікі святаў дакрануліся да цікавай, самабытнай
традыцыйнай культурай нашага народа, прынялі ўдзел у танцавальных
карагодах, пошуках папараць-кветкі, купальскіх гульнях, забавах,
саборніцтвах атрымалі асалоду ад канцэртных выступленняў
калектываў аматарскай творчасці.