Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лідскія тэатральныя сустрэчы

29.11.2024
Лідскія тэатральныя сустрэчы
26 – 27 лістапада 2022 года на базе дзяржаўнай ўстановы “Палац культуры горада Ліды”  адбыўся абласны фестываль народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”. 

У фестывалі са спектаклем па п’есе А.Гельмана “Скамейка” прыняў ўдзел народны драматычны тэатр дзяржаўнай ўстановы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Галоўныя ролі выканалі Сяргей Марцінкевіч (Ён) і Алёна Віктарава (Яна). У ролі гаражанак выступілі Валерыя Владава і Наталля Дунай. Рэжысёр народнага драматычнага тэатра - Мікалай Завадскі.
 
Рашэннем кампетэнтнага журы Дыпломам Ш ступені абласнога фестывалю народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” узнагароджаны народны драматычны тэатр ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Рэжысёр-пастаноўшчык - Мікалай Завадскі. Дыпломам за лепшую жаночую ролю ўзнагароджана вядучая актрыса калектыву Алёна Віктарава.

Віншуем з поспехам!
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.