Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Крылы творчага натхнення Івана Навуменкі

18.02.2025
Крылы творчага натхнення Івана Навуменкі
16 лютага 2025 года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925-2006) – народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча навукі.
Да гэтай даты загадчык бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі правяла гадзіну ўшанавання “Крылы творчага натхнення” з вучнямі 9 і 11 класаў мясцовай школы.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праслухалі інфармацыю аб жыцці і  творчасці Івана Якаўлевіча Навуменкі і сумесна “пабудавалі лесвіцу” такога няпростага і хуткаплыннага жыцця пісьменніка. Прысутныя даведаліся, што галоўнай тэмай яго твораў была Вялікая Айчынная вайна, а таксама жыццё інтэлігенцыі, прырода, дзіцячы свет. Паглядзелі відэафільм, у якім сваімі ўспамінамі пра Івана Навуменку падзяліліся В. Зуёнак і яго сын Павел Іванавіч.
Завяршылася мерапрыемства аглядам твораў пісьменніка з фонду Юрацішкаўскай бібліятэкі.


© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2025.