Карнавал весяласці
16.09.2024
14 верасня 2024года у г.п. Воранава адбыўся VIII абласны адкрыты фестываль гульні “Карнавал весяласці” і гастрафэст “Воранаўскі дранік”. У гастрафэсце Воранаўскі дранік прынялі ўдзел: вакальны ансамбль “Викент”, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
У VIII абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весяласці” прыняў удзел народны тэатр гульні “Зялёны фургон” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, кіраўнік Гуртавая Ірына Генадзьеўна. Тэатр гульні паказаў тэатралізаваную сюжэтна-гульнёвую праграму “Сказка - ложь, да в ней намек…” па матывах рускай народнай казкі “Морозко”. Па вынікам фестываля калектыў узнагароджаны Дыпломам і каштоўным падарункам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама “за лепшае рэжысёрскае вырашэнне гульнёвай праграмы.
Віншуем з узнагародай!