Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення ў Іўі

01.12.2024
Грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення ў Іўі

З нядаўняга часу ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу працуе грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення. Лепшыя майстры па саломапляценню Іўеўшчыны – Смірнова І.Р., Старасціна Ю.Э., Рынгель Т.В., Чурэйна В.П., могуць падзяліцца сваім майстэрствам, сваімі ведамі пра саломку і ўменнем тварыць з яе прыгажосць. 

Ужо сёння ёсць магчымасць паглядзець онлайн майстар-класы майстроў саломапляцення на юцюбканале Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (ссылка для прагляду: Интернет проект “Золата роднаго краю”).  Пры наведванні кансультатыўна-практычнага цэнтра можна прыняць удзел у наступных майстар-класах па саломапляценню: “Абярэг” (Старасціна Ю.Э.), “Лялька-абярэг” (Старасціна Ю.Э.), “Павучок” (Рынгель Т.В.), “Званочак” (Рынгель Т.В.), “Лучок” (Чурэйна В.П.), “Кветка сувенірная” (Смірнова І.Р.). З цягам часу пералік паслуг цэнтра будзе пашырацца.

Наведаць кансультатыўна-практычны цэнтр па папярэдняй дамоўленасці з майстрамі можа кожны, хто зацікавіўся вырабамі з саломкі. Узначальвае яго Смірнова Ірына Рэгінальдаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. 

Кансультатыўна-практычны цэнтр знаходзіцца па адрасе: г. Іўе, вул. 1 Мая, 2 (першы паверх, памяшканне аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры). 

Патэлефанаваць і замовіць кансультацыю або майстар-клас можна па тэлефоне 8 01595 6 80 06 (Смірнова І.Р.) з 10.00 да 17.00 у сераду - нядзелю. Панядзелак і аўторак – выхадныя дні.


© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.