Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Гістарычнае дасье “З гісторыі беларускіх сімвалаў”

17.05.2024
Гістарычнае дасье “З гісторыі беларускіх сімвалаў”
Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя якасці нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа, яго самавызначэнне і самастойнае развіццё. Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

Гэтай знамянальнай даце было прысвечана гістарычнае дасье “З гісторыі беларускай сімволікі”, якое прайшло ў бібліятэцы-філіяле аг.Лаздуны I.

У ходзе мерапрыемства бібліятэкар рассказала дзецям аб гісторыі ўзнікнення беларускай сімволікі, яе ролі і значэнні ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёміла з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе “У сімвалах – гісторыя краіны”. Удзельнікі гістарычнага дасье з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала дзецям выкарыстаць атрыманыя веды і размаляваць сцяг і герб нашай краіны.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.