Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ГЕРАНЁНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ “ДАЎНІНА” АДЗНАЧАЕ 30-ГОДДЗЕ З ДНЯ ЎТВАРЭННЯ

26.11.2024
ГЕРАНЁНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ “ДАЎНІНА” АДЗНАЧАЕ 30-ГОДДЗЕ З ДНЯ ЎТВАРЭННЯ
Ансамблю “Даўніна” была прысвечана юбілейная вечарына “Песні маёй душы”, якая прайшла ў філіяле аг. Геранёны. 
Гісторыя калектыва пачынаецца з 1994 года, калі ў Геранёнскі цэнтральны Дом культуры на пасаду хормайстра,  прыйшла працаваць Ірына Яўгенаўна Лысоўская, якая арганізавала першапачаткова жаночы фальклорны ансамбль. З першых дзён свайго існавання калектыў дарыў гледачам яркія ўражанні і пазітыўныя эмоцыі, зараджаў энергіяй і аптымізмам. Беларуская народная песня стала асновай рэпертуару, і па  прапанове кіраўніка калектыў стаў называцца «Даўніна».  
2006 год стаў знакавым для ансамбля народнай песні: ён атрымаў ганаровае найменне «народны аматарскі калектыў».  Народны калектыў актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах установы культуры аграгардка Геранёны і Іўеўскага раёна. З выязнымі канцэртамі выступае на сцэнічных пляцоўках у аддаленых вёсках свайго раёна і іншых населеных пукнтаў Гродзенскай вобласці. 
На свяце гучалі шчырыя словы павагі і ўдзячнасці былым акампаніятарам народнага ансамбля: Яўгену Мікітавічу Пятрову, Валерыю Васільевічу Алейніку, Івану Іванавічу Дубянцу, Валянціне Іванаўне Дайлідка, Дзмітрыю Анатольевічу Дадычын, мастацкаму караўніку, аўтару і аранжыроўшчыку песень Алене  Георгіеўне Скабельцынай і былым ўдзельнікам ансамбля: Вользе Грынюк, Тамары Вайцюкевіч, С. Ціхановіч, Т. Макоўскай.  
Юбілей – гэта заўсёды свята, а на свяце заўсёды госці.  Прышлі павіншаваць калектыў загадчык  сектара культуры райвыканкама Святлана Кішкель і дырэктар Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Сяргей Марцінкевіч  разам з ўдзельнікамі народнага хора  Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, старшыня Геранёнскага сельвыканкама  Віктар Вершаловіч. 
Творчы падарунак падрыхтавалі навучэнцы Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў.  
А сам віноўнік урачыстасці падрыхтаваў цэлую святочную праграму. І зноў над краем, як і 30 год таму, загучалі прыгожыя, меладычныя беларускія песні, якія, негледзячы на сучасныя творы, ніколі не страцяць сваёй актуальнасці.Бо яны нашы, родныя, любыя. 
Ірына Бутурля. 
Станіслаў Зянкевіч (фота).
ivyenews.by 
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.