Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Да Года гістарычнай памяці: Свята “Повязь часоў”

19.04.2024
Да Года гістарычнай памяці: Свята “Повязь часоў”
Дарагія сябры, запрашаем вас 24 красавіка 2022 года ў 12.00 у сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды на свята рамёстваў “Повязь часоў”.
На свяце вы зможаце дакрануцца да вечнай крыніцы натхнення – найбагацейшай традыцыйнай культуры беларусаў.

У праграме: 
- дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах; 
- майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценню, ткацтву, лазапляценню,
- канцэртныя выступленні народнага ансамбля народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш” (г.п. Юрацішкі); народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” (аг.Лаздуны1), фальклорнага ансамбля “Вечарніца” (г.Іўе); народнага ансамбля народнай  песні “Даўніна” (аг.Геранёны);
- сюжэтна-гульнёвыя праграмы 
  
На працягу свята працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя “Саламяная казка”, фотазона, гандлёвая кропка і майстар-клас па танцах побыту “Танцуем па-даўнейшаму”.

Аргкамітэт
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.