Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларускі дудар

10.02.2024
Беларускі дудар
У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная кампазіцыя “Беларускі Дудар”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага песняра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы старэйшага школьнага ўзросту – навучэнцы 9 “Б” класа гімназіі №1 г. Іўе.

Падлеткам было прапанавана акунуцца ў вір падзей XIX стагоддзя, пазнаёміцца з радаводным дрэвам пісьменніка, яго асветніцкімі і грамадска-палітычнымі поглядамі. Прысутным былі паказаны ўрыўкі з вадэвіля “Ідылія” і фарс-вадэвіля “Пінская шляхта”.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што В. Дунін-Марцінкевіч адным з першых пачаў пісаць творы на беларускай мове, быў добра знаёмы з беларускай народнай творчасцю і шырока выкарыстоўваў фальклорныя здабыткі.

Каля кніжнай паліцы “Рамантык з Люцынкі” школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі В.Дуніна-Марцінкевіча.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.