Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларуская кухня ў творчасці Якуба Коласа

10.11.2024
Беларуская кухня ў творчасці Якуба Коласа
Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы было прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я.Коласа.

У ходзе літаратурных пасядзелак “Беларуская кухня ў творчасці Якуба Коласа” асноўная ўвага была засяроджана на паэме “Новая зямля”, якая па праву лічыцца “энцыклапедыяй сялянскага жыцця”.
У паэме Я. Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыцці беларусаў. Тонка і пераканаўча паказаны такiя якасцi беларусаў, як уменне працаваць і жыць па-людску, гасціннасць і шчырасць. Пра тое, як селянін святкуе, пра яго радасці, уцехі “за сталом” паэт намаляваў цэлы шэраг вельмі падрабязных карцін. У паэме названы больш трыццаці назваў страў, якія падаваліся на стол з рознай нагоды.

У выкананні бібліятэкараў і гасцей прагучалі ўрыўкі з раздзелаў: “Раніца ў нядзельку”, “За сталом”, “Дзядзька-кухар”, “Падгляд пчол”, “Каляды”, “Вялікдзень”. Па тэме мерапрыемства быў накрыты святочны стол з беларускімі стравамі: дранікамі, мучнымі і бульбянымі блінамі, квашанай капустай, салёнымі агуркамі, мёдам у сотах, салам, каўбасой, шынкай і іншымі. Прысутныя з задавальненнем частаваліся прысмакамі, апісанымі ў паэме “Новая зямля”, і дзяліліся сваімі рэцэптамі прыгатавання розных беларускіх страў.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстаўка “Якуб Колас – народа душа і голас”, на якой прадстаўлены творы песняра і літаратура аб яго жыццёвым і творчым шляху, а таксама была арганізавана фотазона “Беларускія прысмакі” з прадметамі побыту беларусаў і рэцэптамі розных беларускіх страў.

Госці адзначылі, што мерапрыемства атрымалася вельмі цікавае і карыснае.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.