Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Бакштаўскі каларыт

05.08.2025
Бакштаўскі каларыт
2 жніўня ў в.Бакшты прайшоў фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”. Госці фестывалю сустрэлiся з народнымі песнямі і жартамі, вясковай кухняй, вырабамі народнай творчасці, паўдзельнічалі ў конкурсе вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 9 танцавальных пар – 6 дарослых і тры дзіцячых.

Менавіта конкурс вясковых танцаў стаў “фішкай” фестывалю. Ён ладзіўся ў два этапы: у першым  пары дэманстравалі  асабістае танцавальнае майстэрства, выконваючы танцы: “Падыспань”, “На рэчаньку”, “Полька”, “Лабачоўскі вальс”, “Лысы”, у другім – ацэньваўся ўдзел ў арганізацыі і правядзенні майстар-класа па вясковых танцах.

У выніку  пераможцам стала пара сярод дарослых у складзе Дар’і Пічушкінай і Анатоля Пякшы. Другое месца прысуджана танцавальнаму дуэту ў складзе Святланы Варанюк і Генадзя Рынгеля, трэцяе – Анастасіі Пісарэнка і Тамары Рыбачонак. Сярод дзяцей лепшай стала пара Дарыя і Дзіяны Дзядуль, другое месца прысуджана Яўгеніі Кузьміч і Паліне Каспяровіч, трэцяе – Кацярыне Наўменка і Ксеніі Шэмет.

У праграме фестывалю адбыліся: канцэрт калектываў аматарскай творчасці ДУК “Iўеўcкi цэнтр культуры i вольнага часу”; выстава-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы; выставы прадметаў народнага побыту і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы па саломапляценню. Завяршыла фестываль начная дыскатэка.

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2025.