Раённы агляд фальклору «Жывой крыніцы галасы»
25.02.2025
Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу запрашае іўеўчан і гасцей горада Іўе 28 лютага 2025 года ў 14:00 гадзін на раённы агляд фальклору «Жывой крыніцы галасы» з удзелам аматарскіх калектываў аддзелаў і філіялаў дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца бліжэй з традыцыйнай культурай, абрадамі і звычаямі Іўеўшчыны.