Бои на линии Субботники-Жемыславль-Трабы
24-ая Самара-Ульянаўская стралковая дывізія пад камандаваннем Кузьмы Мікітавіча Галіцкага. Дывізія лічылася адной з лепшых у Чырвонай арміі. Ужо вясной 1941 года яна была ўкамплектавана па штатах ваеннага часу, а сам К.М.Галіцкі лічыўся ў той час адным з дальнабачных камандзіраў.
22 чэрвеня 1941 года каля 15 гадзін дывізія атрымала загад начальніка штаба Заходняга фронту неадкладна выступіць у раен Ліды. Дывізія выступіла двума калонамі. Правая рухалася па маршруту Вішнева - Юрацішкі -Ліда, левая - Валожын - Іўе - Ліда. Маршрут наступлення пралягаў уздоўж чыгункі Маладзечна-Ліда. Аднак калі эшалоны прыбылі на ст. Гаўя, разведка далажыла, што ў Ліпнішках (5 км) ужо фашысты. 24 чэрвеня дывізія заняла абарону, а 25 чэрвеня высунулася на рубеж рэк Гаўя - Клява і заняла абарону на ўчастку Суботнікі - Трабы. Ужо раніцай 25 чэрвеня 24-ая Самара-Ульянаўская стралковая дывізія сустрэла перадавыя часці 19-ай нямецкай танкавай дывізіі. Савецкія воіны сумелі адкінуць нямецкія танкі за р. Кляву. У гэтым баі фашысты страцілі каля трох дзесяткаў сваіх танкаў, больш 50 аўтамашын і некалькі дзесяткаў матацыклаў. Па сведчанні К.М.Галіцкага, фашысты не чакалі такога адпору і на допыце іх палонныя казалі: "Мы ваявалі ў Францыі, але там усё было інакш..."
Да вечара 27 чэрвеня часці 24-ай Самара-Ульянаўскай стралковай дывізіі сумелі адбіць у фашыстаў Сурвілішкі і з баямі рухаліся ў напрамку Граўжышкаў і Ашмян. Склалася так, што дывізія клінам увайшла ў калоны 57-га нямецкага танкавага корпуса; нямецкія танкі літаральна "абцякалі" дывізію. Зразумела, наступаць у такіх умовах было немагчыма. 28 чэрвеня дывізія атрымала загад адступіць і засяродзіцца ў раёне Дзяржынска.
Баі на рубяжы Трабы – Жэмыслаўль – Суботнікі мелі важнае значэнне і яны не засталіся незаўважанымі савецкім і нямецкім камандаваннем.
У журнале баявых дзеянняў Заходняга фронта маецца запіс ад 26 чэрвеня 1941 года: “найбольш зацятыя ьаі адбыліся на рубяжы Трабы, суботнікі, дзе 24-ай стралковай дывізіі ўдалося часова затрымаць праціўніка і нанесці яму знаяныя страты. Знішчана 127 танкаў праціўніка, збіты 8 салётаў, захоплены трафеі”.
Камандуючы 3-яй танкавай групай нямецкі генерал Гот, пад началам якого была 19-ая танкавая дывізія: “19-ай танкавай дывіхзіі, якая здзяйсняла 25 чэрвеня марш праз Воранава, Трабы на Мінск, прышлося пракладваць сабе дарогу праз масы войск праціўніка… Правы фланг 19-й дывізіі, дзе знаходзіўся камандзір корпуса, пастаянна падвяргаўся атакам праціўніка пры падтрымцы 50-тонных танкаў. Пагэтаму дывізія была прымушана з доўгай паходнай калоны разгарнуцца фронтам на поўдзень. Да 28 чэрвеня яна адбівала атакі праціўніка з паўднёвага напрамку”.
У гэтых баях дывізія даказала, што яна магла весці паспяховую барацьбу з танкамі праціўніка, арганізавана здзяйсняць марш на значныя адлегласці, умела дзейнічаць у сустрэчным баі, у абароне, наступленні, пры адыходзе. Яны адзначаліся ў 1941 годзе газетамі “Правда” і “Красная Звезда” і ставіліся ў прыклад іншым злучэнням Чырвонай Арміі.