Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Маладзёжная палітыка

На тэрыторыі Іўеўскага раёна па дадзеных аддзела статыстыкі Іўеўскага раёна пражывае 2996 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Сістэма работы з моладдзю на тэрыторыі раёна ўключае ў сябе сацыяльна-эканамічную падтрымку маладых грамадзян, маладых сем'яў, прафесійную арыентацыю і працаўладкаванне моладзі, другасную занятасць, грамадзянскае станаўленне і патрыятычнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафілактыку негатыўных паводзін у маладзёжным асяроддзі, падтрымку моладзевага спорту і турызму, дзейнасці моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў.

Ва ўсіх арганізацыях раёна загадамі кіраўнікоў за маладымі спецыялістамі замацаваны работнікі з ліку вопытных, якія аказваюць садзейнічанне моладзі ў адаптацыі ў новым калектыве і прафесійным станаўленні. Маладыя спецыялісты прыцягваюцца да падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў у арганізацыях, іх ушаноўваюць на ўрачыстых сходах, прысвечаных прафесійным святам з уручэннем падарункаў.

Цікавыя формы працы з маладымі спецыялістамі прымяняюцца ў сістэме адукацыі раёна. Замацаваныя педагогі-майстры суправаджаюць прафесійную дзейнасць маладых. На працягу двух гадоў з маладымі спецыялістамі арганізуецца вучоба, мерапрыемствы, якія спрыяюць больш хуткаму ўвядзенню ў прафесію: семінары-практыкумы « "Калядныя сустрэчы", абарона стажорскай практыкі, экскурсіі па гістарычных мясцінах раёна, ушанаванне маладых спецыялістаў на раённай канферэнцыі педагагічных работнікаў з уручэннем памятных сувеніраў і падарункаў. На сайце аддзела адукацыі вядзецца раздзел "Нашы жураўлікі", прысвечаны маладым спецыялістам, якія прыбылі на першае працоўнае месца.

На стымуляванне працоўнай актыўнасці моладзі накіраваны конкурсы сярод педагогаў, медыцынскіх сясцёр, вытворчыя спаборніцтвы штогод праводзяцца сярод маладых механізатараў на вясновай сяўбе, моладзевых уборачных экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, аператараў машыннага даення.

Штогод праводзяцца сустрэчы кіраўніцтва райвыканкама з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі ў раён на першае працоўнае месца, па рашэнні іх актуальных пытанняў і ўцягванне ў сацыяльна значную дзейнасць. Праблема жылля з'яўляецца самай актуальнай для замацавання маладых спецыялістаў.

Штогод праводзіцца раённы конкурс на лепшае мерапрыемства для моладзі "Будучыню будаваць маладым", раённы фестываль талентаў "Мы маладыя", спартакіяда "Тата, мама, я – спартыўная сям'я".

Немалаважным момантам у пытанні працы з моладдзю з'яўляецца падтрыманне зваротнай сувязі. З гэтай мэтай створана група ў кантакце і старонка ў INSTAGRAM. Інфармацыя аб моладзевых мерапрыемствах знаходзіць сваё адлюстраванне ў раённай газеце, моладзевым телеграм канале PROМолодежь, тэлеканале «Іўе-ТВ», на сайтах Іўеўскага райвыканкама, Цэнтра культуры і вольнага часу.
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.