Зямля, дзе пачаўся мой лёс
02.05.2024
У аддзелах культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі і в.Бакшты ў рамках раённага конкурсу на лепшае мерапрыемства па патрыятычным выхаванні моладзі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” прайшлі літаратурна-музычная праграма “Зямля бацькоў” і тэматычны вечар “Я – Беларус. Я ганаруся, што маю гэтае iмя”.
Юныя жыхары Юрацішак яшчэ раз успомнілі гісторыю свайго пасёлка, землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вядомых землякоў, якія праслаўлялі і праслаўляюць сваю малую радзіму. На мерапрыемстве гучалі вершы, напісаныя моладдзю гарадскога пасёлка і землякамі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, песні аб роднай краіне.
На мерапрыемстве ў в.Бакшты моладзь і падлеткі яшчэ раз даказалі, што з'яўляюцца добрымi знаўцамi гiсторыi нашай краiны, яе культуры і традыцый, прынялі ўдзел у займальнай віктарыне аб родным краі, паслухалі добрыя пажаданні ад паважаных старэйшых жыхароў в.Бакшты.