Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Жывая гліна

13.02.2024
Жывая гліна
Ганчарства – адно з самых старажытных рамёстваў у гісторыі чалавецтва. Жывы прыродны матэрыял і цеплыня рук чалавека здольныя стараць сапраўдныя цуды. Ёсць павер’е, што гліняны посуд аддае свайму ўладальніку пазітыўную энергію, назапашаную за тысячы гадоў ад сонца, паветра, вады і зямлі, і вызваляе ад негатыўнай.

У межах праекта “Библиотека за стеклом” у Іўеўскай раённай бібліятэцы аформлена выстава-экспазіцыя “Жывая гліна”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены вырабы з гліны (розны гаспадарчы посуд і цацкі) і кнігі па гісторыі беларускай керамікі і мастацтву глінянай цацкі.  

На Іўеўшчыне ганчарным рамяством займаліся жыхары вёскі Морына. На адным з раздзелаў выставы можна пазнаёміцца з  керамічнымі вырабамі морынскіх майстроў.

Запрашаем наведаць выставу ўсіх прыхільнікаў ганчарнага майстэрства.
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.