Запрашаем на свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”
03.06.2024
Спакон веку касьба для беларусаў лічылася святочнай падзеяй і чакалі яе з нецярпеннем. Лета, цёплыя ночы, купанне пасля стомнай спёкі, духмянасць лугоў – усе разам мела радаснае ўздзеянне на душу чалавека.
Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 12 чэрвеня 2021 года ў 16:00 у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае, цікавае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.
У праграме :
раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец – 2021”;
канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
дэфіле-шоу “Берагіня-Пакосніца” аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі;
эстрадны канцэрт салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
дансінг-шоу праграма “Танцы на пракосе”.
На свяце адбудзецца прэзентацыя сувеніра лялькі-Бялуна – ліпнішкаўскага сімвала гасціннасці і турызму, якую прадставіць Пякша Марыя Францаўна, кіраўнік гуртка “Беларуская лялька” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі.
Нехведовіч Алена Станіславаўна, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, запросіць на прэзентацыю-дыгустацыю дранікаў па сямейнаму рэцэпту, намінаванаму на статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыі прыгатавання дранікаў у Гродзенскай вобласці”.
На працягу свята працуюць: інтэрактыўная пляцоўка “На заваленке с гармошкой”, майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга “Берагіня-Пакосніца”, гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.