Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Творчы экзамен. Народныя калектывы раёна пацвердзілі ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”

15.12.2024
Творчы экзамен. Народныя калектывы раёна пацвердзілі ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”
Народныя калектывы раёна 9 снежня 2022 года пацвердзілі ганаровае званне “народны аматарскі калектыў”. Для гэтага на сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшла канцэртная праграма "Таленты роднага краю". Ацэньвала творчасць і талент нашых землякоў атэстацыйная камісія, у склад якой уваходзілі: Сняжана Куратчык, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы; Кацярына Хільмончык, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Ала Варабей, вядучы метадыст дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Святлана Кішкель, загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама.

Сур'ёзны творчы экзамен здалі: народны вакальны квартэт “Вакаліз” дзяржаўнай установы адукацыі “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”, мастацкі кіраўнік - Інна Шукава; народны ансамбль народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна - массавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі, мастаці кіраўнік – Таццяна Карташэвіч; народны хор дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, мастацкі кіраўнік -  Лізавета Цыдзік; народны ансамбль народнай песні “Спадчына” аддзела культурна - массавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1, мастацкі кіраўнік - Анастасія Пісарэнка; народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Чабарок”, мастацкі кіраўнік - Леанід Журко; народны тэатр гульні “Зялёны фургон” дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, мастацкі кіраўнік – Ірына Гуртавая; народны драматычны калектыў аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы аг.Трабы, дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”,   кіраўнік - Міхаіл Калышка і народны драматычны тэатр дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”,   кіраўнік – Мікалай Завадскі.

Прыміце шчырыя віншаванні!
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.