Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Традыцыйная культура Іўеўшчыны: стан і перспектывы

10.06.2024
Традыцыйная культура Іўеўшчыны: стан і перспектывы
Раённы семінар на тэму “Традыцыйная культура Іўеўшчыны: стан і перспектывы” для клубных работнікаў праведзены аддзелам метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” 05.06.2024 г. 

У час работы семiнара ішла размова пра традыцыйныя святы, абрады і звычаі Іўеўскага раёна, якія адраджаюць і развіваюць работнікі культуры. Творчымі калектывамі аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы і аг.Ліпнішкі праведзена работа па зберажэнню і развіццю каляднага абрада “Тры каралі”, які бытуе на Іўеўшчыне. Майстрамi аддзела рамёстваў і традыцынай культуры г.Іўе праведзены майстар-класы па саломапляценні, выцiнaнцы i ткацтву паясоў. 

Затым удзельнiкi семiнара пабывалі ў сектары культурна-масавай i асветнiцкай работы аг. Дайлiды, дзе пазнаёмiлicя з мясцовым звычаем “Запаскі”  і работай музейнай экспазiцыi па саломапляценню  “Саламяная казка”.  

Добрай падзеяй бягучага года стала рашэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 15.05.2024 г. № 04-01-02/4  аб уключэнні элемента “Традыцыі свята “Тры каралі” ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.